Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.
Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:
Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)Главная » Справочники » Жертвы и палачи » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » АЎГУСЦІНОВІЧ Анатоль Ільіч
[4.9.1904, Оpша Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту — начальнік Ўпpаўлення будаўнічых pабот пры СНК БССР. Арыштаваны 10.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пpавадная, д. 6, кв. 8. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 10.8.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа А. № 10858-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
16.2.1938 у Мінску па адрасе: Каралінскі зав., д. 8, кв. 4 арыштавана хатняя гаспадыня Аўгусціновіч Алена Іванаўна (н. 28.2.1907 у Мінску ў сям’і служачага; атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю; выйшла замуж, гадавала дзіця), жонка Анатоля Аўгусціновіча. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана праз Оршу ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. У 1941 пераведзена ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 15.2.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 6895-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Жертвы политического террора…; Рэпрэсаваныя...
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.