Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЯСІНСКІ (ЯСИНСКИЙ) Мікалай Міхайлавіч 

ЯСІНСКІ (ЯСИНСКИЙ) Мікалай Міхайлавіч

[1884, в. Лучыцы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петpыкаўскі p-н Гомельскай вобл. — 22.9.1948, ГУЛАГ], брат Аляксандра, Валянціна, Іосіфа, Міхаіла Ясінскіх і Наталлі Ясінскай-Лукашэвіч. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Забелы, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 10.2.1933. Асуджаны 9.6.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК (заменены на 5 гадоў высылкі). Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Падчас 2-й сусветнай вайны служыў настаяцелем у Петра-Паўлаўскім (Екацярынінскім) саборы ў Мінску на Нямізе, потым пры царкве св. Сафіі ў Бабруйску. Выдаваў газ. «Церковный благовест», заснаваў спецыяльны фонд для падтрымкі сем’яў святароў, рэпрэсаваных савецкай уладай. Зноў арыштаваны 22.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Астроўскага, д. 8, кв. 5. Прыгавораны 4.7.1945 з дыяканам Мікалаем Драгуном паводле пастановы калегіі НКВД за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» і за «антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Па першай справе (№ 35599-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 27.1.1994 пракуратурай Беларусі, па другой (групавая, № 27605-с) 17.7.1989.

6.4.1949 у Мінску па адрасе: вул. Мяснікова, д. 91, кв. 1 арыштаваны таваразнаўца Галоўгандлю БССР Усевалад Мікалаевіч Ясінскі (н. ў 1923 у Еўпаторыі Крымскай вобл., цяпер Украіна), верагодна, сын Мікалая Ясінскага. 31.8.1949 асуджаны за «сувязь з органамі германскай разведкі» да 10 гадоў ППК і этапаваны ў Сцяпны канцлагер МДБ Карагандзінскай вобл. Казахскай ССР (пас. Джэзказган). Вызвалены 29.7.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа Я. № 34578-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"