Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЮРАШКЕВІЧ (ЮРАШКЕВИЧ) Канстанцін 

ЮРАШКЕВІЧ (ЮРАШКЕВИЧ) Канстанцін

[1868, в. Вічын Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Сын Фёдара Юрашкевіча. Скончыў Пінскае духоўнае вучылішча. Прызначаны псаломшчыкам Успенскага храма в. Хатынічы Пінскага пав., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. З 5.11.1899 псаломшчык Мікалаеўскай царквы в. Старае Сяло Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Ровенская вобл., Украіна. З 28.2.1901 (?) служыў у Касма-Даміянаўскім храме в. Тонава Слабада (тагачасны паштовы адрас: ст. Койданава). Арыштаваны 19.9.1937 у мяст. Лагойск, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Асуджаны 31.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.8.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ю. № 27760-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 136, в. 1, с. 41145.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"