Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШЫШЛА (ШЫШЛО) (ШИШЛО) Іаан Васілевіч
[1915, Санкт-Пецярбург, Расія — ?]. Беларус. З сям’і рабочага. Падчас 2-й сусветнай вайны дыякан Свята-Петра-Паўлаўскага сабора на Нямізе. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 16.8.1944 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 19. Асуджаны 7.7.1945 з Серафімам (Шахмуцем) і Грыгорыем (Кударэнкам) паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалены 3.7.1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.4.1989 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Ш. № 21952-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
[From the book: vol. II, p. 452]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.