Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШПАК Грыгорый Якаўлевіч 

ШПАК Грыгорый Якаўлевіч

[1883, мяст. Чашнікі Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. Служыў у адной з цэркваў Лепеля. Арыштаваны 22.10.1933. Асуджаны 25.2.1934 з інш. свяшчэннаслужыцелямі Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ш. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"