Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШАХОЎЦАЎ (ШЕХОВЦЕВ) Фёдар Афанасевіч 

ШАХОЎЦАЎ (ШЕХОВЦЕВ) Фёдар Афанасевіч

[1867, Полацк Віцебскай губ., цяпер горад Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], святар. Рускі. З мяшчанскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1888). Да 1905 служыў другім святаром у Мікалаеўскім саборы, Барыса-Глебскай могілкавай царкве ў Дрысе Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінск Віцебскай вобл. Потым настаяцель Сімяонаўскага храма ў Віцебску. Быў жанаты на Алене Фёдараўне (дачка палкоўніка царскай арміі), меў дачку Таццяну (працавала настаўніцай; была замужам за былым афіцэрам царскай арміі Ота Іванавічам Брыцам, рэпрэсаваным у 1932 за «контррэвалюцыйную дзейнасць»). Арыштаваны 19.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 4-я Свярдлова, д. 33. Асуджаны 28.9.1937 з 40 інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю і як арганізатар антысавецкай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Групавая справа Ш. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. : Памятная книжка Витебской губернии; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"