Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШАФРАНСКІ (ШАФРАНСКИЙ) Нікіта Філіпавіч 

ШАФРАНСКІ (ШАФРАНСКИЙ) Нікіта Філіпавіч

[1875, в. Кіявец (паводле інш. звестак — Кіеўка або Кіявічы) Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. З мяшчанскай сям’і. Служыў у адной з цэркваў Магілёва. Быў жанаты, меў дачку Алімпіяду (н. ў 1907) і сына Аляксея (1919). Арыштаваны 27.1.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. 8.9.1937 тройкай НКВД Смаленскай (?) вобл. прыгавораны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Ш. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"