Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШАФРАНОЎСКІ (ШАФРАНОВСКИЙ) Сцяфан Сцяпанавіч 

ШАФРАНОЎСКІ (ШАФРАНОВСКИЙ) Сцяфан Сцяпанавіч

[1875, в. Ніжняе або Новае Грудскае Мінскай губ. — 1938 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З духоўнага саслоўя. З 1908 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Скіток Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н. Пакінуў службу (верагодна, у 1935) у сувязі з тым, што «царкоўны савет не выплаціў страхоўку і інш. падаткі, накладзеныя на царкву савецкімі ўладамі». Арыштаваны 15.2.1938 у Магілёве. Асуджаны 21.9.1938 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі паводле пастановы калегіі НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 тpыбуналам БВА. Групавая справа Ш. і інш. святароў № 5070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ. Ф. 2786, в.  2, с. 10.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"