Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШАЎЧУК (ШЕВЧУК) Аляксей Сцяпанавіч 

ШАЎЧУК (ШЕВЧУК) Аляксей Сцяпанавіч

[1886, в. Камень Шляхецкі Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., з канца 1939 в. Акцябр, цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Член царкоўнага савета Андрэеўскага храма ў Барысаве. Да арышту працаваў пажарнікам. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 26.12.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Сенная, д. 15. Асуджаны 30.12.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.9.1956 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа Ш. і інш. № 7096-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"