Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШАТКОЎСКІ (ШАТКОВСКИЙ) Іосіф Мінавіч
[1879, мяст. Веліж Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Смаленскай вобл. — ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Мяніца тагачаснага Ветрынскага (цяпер Полацкага) р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.1.1930. Асуджаны 14.3.1930 са святарамі Міхаілам Квяткоўскім, Іаанам Свірыдавым, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Ш. і інш. № 20992-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.