Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ШАВЕЛЕНКА (ШЕВЕЛЕНКО) Анастасія Іванаўна
[1888, Віцебская губ. — 13.4.1977, Караганда, Казахстан], схіманахіня, спадзвіжніца прападобнага схіархімандрыта Севасціяна (Фаміна). Да Кастрычніцкага перавароту 1917 паслушніца Полацкага манастыра. Арыштавана ў Калузе (верагодна, у другой палове 1940-х г.), этапавана ў Какчатаўскі канцлагер. Пасля вызвалення — пры Раства-Багародзіцкай царкве ў Карагандзе. У 1977 пастрыжана ў схіму. Пахавана на Міхайлаўскіх могілках.
Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.