Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЦЫПКЕВІЧ (ЦИПКЕВИЧ) Васілій Іосіфавіч
[1883, в. Усая Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], дыякан. З духоўнага саслоўя. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 28.9.1933 у в. Ноўка Віцебскага р-на. Асуджаны з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі 25.2.1934 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ц. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.