Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЦІМІНСКІ (ТИМИНСКИЙ) Мікалай Мітрафанавіч
[1869, в. Еўе Трокскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва — 1937 ці 1938, Арол, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў у Віленскай губ. У пачатку 1930-х г. святар Мікалаеўскай царквы ў пас. Козырава, цяпер у межах Мінска (паводле інш. звестак — Аляксандра-Неўскай царквы на Вайсковых могілках). Арыштаваны 25.1.1932 у Мінску па адрасе: 1-ы Бондараўскі зав., д. 9. Вызвалены 23.5.1932 з улікам тэрміну папярэдняга зняволення. Зноў арыштаваны 4.4.1933. Асуджаны 7.6.1933 з інш. свяшчэннаслужыцелямі і манахінямі Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. У трэці раз арыштаваны ў 1937 у Арле. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 25770-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 20.7.1989, па другой (№ 24819-с; захоўваецца тамсама) 12.6.1989.
Кр.: Памятная книжка Виленской губернии; Реквием: книга памяти жертв политических репрессий на Орловщине.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.