Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ХАЧАНКОЎ (ХОЧЕНКОВ) Максім Калістратавіч
[1899, в. Петухоўка Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў псаломшчыкам у адной з цэркваў Чавускага пав. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Х. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.