Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ХАЦЯТОЎСКІ (ХАТЕТОВСКИЙ) Аляксандр Аляксандравіч
[1867, в. Кузькавічы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў псаломшчыкам у Благавешчанскай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 5.10.1937. Асуджаны тройкай НКВД 31.10.1937 як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 17.11.1989. Асабовая справа Х. № 12008 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.