Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ХАРЫЦІНА (ДАНІЛЬЧАНКА)
[1879, в. Папоўка Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер тэрыторыя Гомельскага (?) р-на Гомельскай вобл. — ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. Арыштавана 3.4.1932 у Оршы Віцебскай вобл. Асуджана 9.8.1932 з інш. манахінямі, манахамі, царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 9.2.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Д. і інш. № 6739-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.