Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ХАРКЕВІЧ (ХАРКЕВИЧ) Павел Якаўлевіч
[1870, Брэст — 21.4.1938, ГУЛАГ], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сям’і рабочага. Да арышту служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Быстрыца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. святарамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Зноў арыштаваны, верагодна, у 1937. Этапаваны ў Тайшэцкі канцлагер НКВД Іркуцкай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Х. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.