Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ФЁДАР (БЕКАРЭВІЧ) 

ФЁДАР (БЕКАРЭВІЧ)

[11.8.1962 — жн. 1932, Чавусы], архіепіскап (абнаўленчы). Сын дыякана Ігнація Бекарэвіча, бацька Васілія Бекарэвіча і, верагодна, брат Афанасія Ігнаціевіча Бекарэвіча* . Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1886). Рукапаложаны ў іерэя, прызначаны настаяцелем Мікалаеўскай царквы в. Вуць Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. (1887), адначасова выкладаў у жаночай царкоўна-прыходскай школе. З 1903 служыў у Георгіеўскім храме ў  Чавусах Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. З 1910 благачынны цэркваў 1-й акругі Чавускага пав. У 1913 аўдавеў. Узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй, нагрудным крыжам, санам протаіерэя (1918). Ухіліўся ў абнаўленчы раскол (1922). 23.2.1923 у Маскве хіратанісаны ў епіскапа Магілёўскай епархіі (абнаўленчай). З чэрв. 1925 вікарны епіскап Чавускі, настаяцель Георгіеўскага храма. У 1927 узведзены ў сан архіепіскапа. У 1930 асуджаны за «затрымку выплаты падаткаў» да года зняволення. Пасля вызвалення атрымаў прызначэнне ў Оршу (снеж. 1931), але па стане здароўя на месца службы не выехаў.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; БНДЦЭД; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.


* Скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1885). 16.8.1885 прызначаны настаўнікам рускай і царкоўна-славянскай моваў Магілёўскага духоўнага вучылішча. З 12.11.1891 настаўнік арыфметыкі і геаграфіі. З 21.8.1892 член настаўніцкага савета, з?1.11.1893 назіральнік вучылішча. Узнагароджаны ордэнамі св.?Станіслава 2-й і 3-й ступеняў. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"