Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ФЕДАРОВІЧ (ФЕДОРОВИЧ) Мікалай Грыгор’евіч 

ФЕДАРОВІЧ (ФЕДОРОВИЧ) Мікалай Грыгор’евіч

[1875, мяст. Цяцерын Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], царкоўнаслужыцель, брат Аляксандра і Івана Федаровічаў. У пачатку 1900-х г. — псаломшчык Раства-Багародзіцкай царквы в. Новыя Маркавічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. 24.3.1906 пераведзены ў Свята-Троіцкі храм в. Белая Цэрква Сенненскага пав. Магілёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Чарэя), цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. служыў у Параскева-Пятніцкім храме ў родным мястэчку. Арыштаваны 24.3.1931 са старастам і актыўнымі прыхаджанамі. Асуджаны 17.5.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.10.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Ф. і інш. № 13508-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"