Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ТУРАЎ (ТУРОВ) Мітрафан Данілавіч 

ТУРАЎ (ТУРОВ) Мітрафан Данілавіч

[13.8.1876, мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], свяшчэнна- або царкоўнаслужыцель, брат-блізня Максіма Турава. Беларус. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?). Служыў у адной з цэркваў Магілёва. Арыштаваны 20.10.1936. Асуджаны 8.4.1937 тройкай НКВД за «шкодніцтва» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.8.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Т. і інш. № 13867-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"