Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ТУРАЎ (ТУРОВ) Максім Данілавіч
[13.8.1876, мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], брат-блізня Мітрафана Турава. Беларус. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. Да арышту служыў настаяцелем у Раства-Багародзіцкай царкве в. Цёплая, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 22.4.1935. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі і ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі». 22.5.1935 пастановай Магілёўскага аддзела НКВД БССР вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Т. і інш. № 5051 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.