Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ТРЫЗОНАЎ (ТРИЗОНОВ) Іван Антонавіч
[1890, в. Чарапы Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — 7.10.1937 (?), Віцебск, турма НКВД], царкоўны стараста. Беларус. Арыштаваны ў верас. 1937 (?). Асуджаны 28.9.1937 з 40 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа Т. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.