Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ТАРЫМА (ТАРИМА) Міхаіл Лук’янавіч
[1893 — 30.1.1970], мітрафорны протаіерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. З 1921 псаломшчык храма в. Вялікі Лес Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Украіна. Скончыў духоўную семінарыю і ваеннае вучылішча. Рукапаложаны ў іерэя (1926). Служыў другім святаром у Сімяонаўскім саборы ў Брэсце. З 1944 настаяцель Брэсцкай Мікалаеўскай царквы. Арыштаваны ў 1948. Абвінавачваўся ў правядзенні «антысавецкай агітацыі». Асуджаны да 10 гадоў ППК. Вызвалены ў 1955 са зняццем судзімасці. Вярнуўся на радзіму. Служыў другім святаром Крыжаўздзвіжанскага храма ў Лунінцы Брэсцкай вобл. З 1956 настаяцель Параскева-Пятніцкай царквы г.п. Дзівін Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. З 1958 і да апошніх дзён настаяцель Казанскага храма ў Давыд-Гарадку той жа вобл.
23.12.1930 арыштаваны сялянін-аднаасобнік Мікалай Лук’янавіч Тарыма (н. ў 1898 у в. Вістычы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н), брат Міхаіла Тарымы. 3.10.1931 асобай нарадай АДПУ асуджаны за «парушэнне дзяржаўнай мяжы СССР і пераход на савецкі бок з мэтай шпіянажу на карысць буржуазнай Польшчы» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА. Яго асабовая справа № 26943-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 611; НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.