Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЯЧКОЎ (СЕЧКОВ) Цярэнцій Тарасавіч
[1884, в.Рудкі (?) Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — 26.10.1937, Мінск, турма НКВД], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у Зарэчча-Шклоўскім храме, цяпер Шклоўскі р-н. Арыштаваны 8.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Пасля сканчэння тэрміну вярнуўся на радзіму. 9.10.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (27605-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР, па другой (№ 11749) 16.1.1989 Вярхоўным судом БССР.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
[From the book: vol. II, pp. 332–333]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.