Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЯРПІНСКІ (СЕРПИНСКИЙ) Ігнацій Іосіфавіч 

СЯРПІНСКІ (СЕРПИНСКИЙ) Ігнацій Іосіфавіч

[1869, в. Бялавіна (Баранава) Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Смаленская (?) вобл. — ?], святар. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Рукапаложаны ў іерэя (1891). Служыў у Спаса-Праабражэнскім храме ў мяст. Чашнікі Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштаваны 24.11.1929. Асуджаны 13.1.1930 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.10.1993 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа С. і інш. № 23220-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"