Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЦЯПАНАЎ (СТЕПАНОВ) Міхаіл Сцяпанавіч
[1893, в. Падтаполле Наўгародскай губ., Расія — ?], царкоўнаслужыцель. Рускі. З сялянскай сям’і. Служыў у Мінскай духоўнай семінарыі. Арыштаваны 28.4.1921. Асуджаны 4.10.1921 калегіяй АДПУ за «супрацоўніцтва з дэфензівай» да высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.8.1992 пракуратурай БВА. Групавая справа С. і інш. № 34451-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
[From the book: vol. II, pp. 325–326]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.