Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СУЛКОЎСКІ (СУЛКОВСКИЙ) Міхаіл
Сваяк па мужу блажэннай Валянціны Мінскай. З духоўнага саслоўя. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. 16.9.1914 прызначаны настаяцелем ва Успенскую царкву в. Заўшыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны летам 1920. Праз некаторы час вызвалены па шматлікіх просьбах прыхаджан. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскага храма ў мяст. Лоеў Рэчыцкага пав., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
[From the book: vol. II, p. 321]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.