Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СТРАТАНОВІЧ (СТРАТАНОВИЧ) Міхаіл Іванавіч
[1860 ці 1861, в. Старыя Шчаўры Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1885). З 10.2.1894 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы пры Магілёўскім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства, настаўнік, сакратар праўлення гаспадарчага камітэту. Арыштаваны 17.2.1938 у Горках Магілёўскай вобл. Асуджаны тройкай НКВД 30.1.1938 (паводле інш. звестак 19.9.1938) за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. 19.2.1939 Магілёўскім абл. судом справа спынена «за адсутнасцю складу злачынства». Далейшы лёс святара, яго жонкі і шасці дзяцей невядомы. Рэабілітаваны 26.6.1990 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа С. № 13782-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.