Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СТАНКЕВІЧ (СТАНКЕВИЧ) Васілій Адольфавіч
[1864, мяст. Зембін Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Член царкоўнага савета храма св. Андрэя Юродзівага ў Барысаве. Падчас арышту пенсіянер, інвалід. Арыштаваны 5.2.1938 у Барысаве па адрасе: вул. Савецкая, д. 130. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай групы» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1957 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа С. і інш. № 10397-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.