Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СТАЛЬМАКОЎ (СТАЛЬМАКОВ) Захар Васілевіч
[1877 або 1879, в. Гарадзішча Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. (паводле інш. звестак в. Карасі Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н) — 29.11.1938, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да першага арышту стараста царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 10.3.1932 у Гарадзішчах. Асуджаны 23.7.1932 са святаром Міхаілам Пігулеўскім, актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ссылкі і пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 12.7.1938. Прыгавораны 14.11.1938 тройкай НКВД як «удзельнік паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (групавая, № 12982; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага савета БССР, па другой (№ 3317; захоўваецца тамсама) — 16.7.1958 трыбуналам БВА.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.