Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СНЫТКО (СНИТКО) Міхаіл Ксенафонтавіч
[1874, в. Лушновічы (?) Шклоўскага пав. Магілёўскай губ. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту дыякан царквы в. Зарэчная Шклоўскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 1.1.1933. Асуджаны 7.2.1933 з актыўнымі прыхаджанамі царквы Кастусём Іўкіным (1883), Васілём Кайданавым (1890), Іванам Самойлавым (1878) асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду супраць калгасаў» дa 5 гадоў ППК (заменена ссылкай ў Казахстан). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989. Групавая справа С. і інш. № 10075 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.