Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЛУПСКІ (СЛУПСКИЙ) Павел Грыгор’евіч 

СЛУПСКІ (СЛУПСКИЙ) Павел Грыгор’евіч

[1870 (паводле інш. звестак 1874), в. Гарбачэва (?) Полацкага пав. Віцебскай губ. — 5.1.1938, Калінінская вобл., Расія, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. дыякан Мікалаеўскай царквы в. Малое Сітна Полацкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 27.11.1929. Асуджаны ў 1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Пасля вызвалення жыў у в. Валачанава Шахаўскога р-на Маскоўскай вобл., працаваў лесніком-аб’ездчыкам. Зноў арыштаваны 2.1.1938. Тройкай УНКВД Калінінскай вобл. 31.12.1937 прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№  23213-п; захоўваецца ў  архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 1.10.1993 пракуратурай Віцебскай вобл., па другой — 28.6.1989 пастановай Цвярской абл. пракуратуры.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Калининской области.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"