Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЛІЖ (СЛИЖ) Платон 

СЛІЖ (СЛИЖ) Платон

[1903, в. Лоск Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 19.4.1953, ГУЛАГ], протаіерэй. Беларус. Сын Вікенція Сліжа* . Скончыў Віленскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1926). Служыў у Спаса-Праабражэнскім храме в. Суцькава Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. З 1938 настаяцель царквы св. Іосіфа Абручніка ў Валожыне. З 1944 служыў у Спаса-Увазнясенскім храме, благачынны цэркваў Валожынскага р-на. Арыштаваны 27.4.1951 у Валожыне па адрасе: вул. Навагрудская, д. 1. Асуджаны 5.9.1951 са святаром Яўстафіем Баслыком, Паўлам Кірыкам асобай нарадай МДБ за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Рачны канцлагер (Асоблаг № 6) МДБ Комі АССР (Варкута). Паводле некаторых звестак, забіты неўзабаве пасля вызвалення. Рэабілітаваны 28.11.1978 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа С. і інш. № 20622-с захоўваецца з фотаздымкам ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


* 2 Псаломшчык Георгіеўскай царквы в. Лоск.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"