Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СКРЫПУНОЎ (СКРИПУНОВ) Парфеній Іванавіч
[1881, в. Скрыпліца Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — 1930 (?), Магілёў, турма АДПУ]. З сям’і землеўласніка. Да арышту настаяцель царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 10.2.1930. Асуджаны 23.2.1930 са святаром Лазарам Чыстабаевым асобай нарадай пры АДПУ за «тэрарыстычную і антысавецкую дзейнасць» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.6.1989. Групавая справа С. і інш. № 10060 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Разам з Парфёнам Скрыпуновым асуджаны яго браты Кірыл (н. ў 1896) і Ананій (1880) да ВМП, Панфіл (н. ў 1887) да 10 гадоў ППК. Далейшы яго лёс невядомы.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.