Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СКВЯРНЮК (СКВЕРНЮК) Мікалай Лукіч 

СКВЯРНЮК (СКВЕРНЮК) Мікалай Лукіч

[30.5.1906, Мінск — ?], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Беларус. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Служыў настаяцелем Мінскага Аляксандpа-Неўскага храма на Вайсковых могілках. Арыштаваны 5.8.1935 у Мінску па адрасе: вул. Інтэpнацыянальная, д. 9, кв. 1. Асуджаны 27.10.1935 са святарамі Мінскай епархіі Мікалаем Умецкім, Міхаілам Шафраноўскім і інш. паводле пастановы калегіі НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.7.1961 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа С. і інш. № 17146-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"