Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЕЧКА (СЕЧКО) Віктар Іванавіч 

СЕЧКА (СЕЧКО) Віктар Іванавіч

[3.1.1898 в. Хорашава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 29.4.1976], протаіерэй. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў пачатковае вучылішча в. Вераскава Навагрудскага пав. (1909), Навагрудскае гарадское вучылішча і настаўніцкія курсы (1915 ці 1916). Да канца 1920 у бежанстве ў Расіі, дапамагаў маці па гаспадарцы (бацька загінуў). У 1924—40 настаўнічаў у вёсках Хорашава, Фаховец, Зенявічы, Лешчанка, Макрэц Навагрудскага пав. У 1926 абвенчаны з Яўгеніяй Юльянаўнай Шашко (н. ў 1910), меў сына Вячаслава (1946). З другой паловы 1941 пісар валаснога праўлення ў в. Зенявічы, дапамагаў сувязным партызан. У 1942—44 слухач пастырскіх курсаў у Навагрудку. У канцы 1944 выкліканы ў Тулу для праходжання дзяржправеркі. Пакуль яна доўжылася, прымушаны быў працаваць у мясцовых шахтах. Асуджаны (1946) за «здраду радзіме» да 20 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер МДБ Комі АССР. Працаваў на вугальных шахтах. Вызвалены ў 1956 са зняццем судзімасці і пазбаўлення правоў. Вярнуўся на радзіму. 4.3.1956 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) рукапаложаны ў дыякана, 11.3.1956 — у іерэя і 19.3.1956 прызначаны настаяцелем Мікалаеўскай царквы в. Турэйск Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. 11.8.1962 пераведзены ў Мікалаеўскі храм в. Лебяда Лідскага р-на Гродзенскай вобл. З 29.1.1969 настаяцель Ільінскай царквы в. Слаўнае Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. З 17.3.1969 служыў у Свята-Троіцкім храме в. Туркі Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. У 1970 прыняты ў клір Смаленскай епархіі і 19.9.1970 прызначаны настаяцелем Пакроўскай царквы в. Княжына Сычоўскага р-на. З 23.2.1971 служыў у Міхайлаўскім храме в. Студзянец Шумяцкага р-на. З 25.6.1973 — у Мікалаеўскай царкве в. Ліпецы Новадугінскага р-на. З 18.2.1975 — ва Успенскай царкве в. Голені Магілёўскага р-на. Узнагароджаны набедранікам (1959), скуф’ёй (1961), камілаўкай (1963), нагрудным крыжам (1969), санам протаіерэя (1970 ці 1972). Пахаваны на могілках в. Лебяда Лідскага р-на Гродзенскай вобл.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"