Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЕЎБА (СЕВБО) Павел Мікалаевіч
[1883, в. Цялуша Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 14.3.1938, Мінск, турма НКВД], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 10.12.1937 у в. Харошыя Бабруйскага р-на. Асуджаны 16.2.1938 з шэрагам актыўных прыхаджан тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.4.1960 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа С. і інш. № 7017-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
6.2.1935 у Смалявічах Мінскай вобл. арыштаваны дырэктар Смалявіцкай няпоўнай СШ Сеўба Анатоль Мікалаевіч (н. 27.12.1904; атрымаў вышэйшую адукацыю), верагодна, брат або сваяк Паўла Сеўбы. 11.5.1935 асуджаны да 10 гадоў ППК і этапаваны ў Брацкі канцлагер НКВД Іркуцкай вобл. Вызвалены 30.10.1946. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
[From the book: vol. II, p. 282]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.