Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЕРАФІМА ( ЕДЗІНОВІЧ ) 

СЕРАФІМА ( ЕДЗІНОВІЧ )

[Антаніна Фёдараўна; 1894, в. Рудня Мінскага пав., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], схіманахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста Спаса-Праабражэнскай царквы ў Мінску. Арыштавана 17.12.1944 у  Мінску па адрасе: вул. К.Цэткін, д. 40. Асуджана 29.12.1945 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «дапамогу архіепіскапу Філафею (Нарко) у арганізацыі царкоўнага жыцця падчас акупацыі» дa 5 гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-Уральскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. Вызвалена 10.9.1949. Служыла псаломшчыцай пры Мінскім кафедральным саборы. Рэабілітавана 26.10.1962 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Е. № 17032-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"