Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЕМАШКЕВІЧ (СЕМАШКЕВИЧ) Антоній Станіслававіч
[1894, в. Лыскава (Лыскаў) Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], святар. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля (?). Скончыў духоўную семінарыю. Ажаніўся, гадаваў двое дзяцей. Служыў на Брэстчыне. Арыштаваны 18.5.1940 у в. Шабрын Брэсцкага р-на. Асуджаны 9.1.1941 з дыяканам Крыжаўздзвіжанскай царквы ў Лунінцы Брэсцкай вобл. Іаанам Сабалеўскім і інш. паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Пячорскі канцлагер «Варкутбуда». Вызвалены 17.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.8.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Групавая справа С. і інш. № 9787-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.