Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СВІРСКІ (СВИРСКИЙ) Іаан 

СВІРСКІ (СВИРСКИЙ) Іаан

[5.4.1870, в. Возера Мінскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ?], протаіерэй, сын Пятра Свірскага* , брат Паўла Свірскага, сваяк блажэннай Валянціны Мінскай. Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1892), выкладаў у 2-класнай царкоўна-прыходскай школе ў мяст. Тураў Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер г. Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Епіскапам Мінскім і Тураўскім Сімяонам (Ліньковым) 18 (ці 29) жн. 1894 рукапаложаны ў іерэя Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Локніца Пінскага пав. Мінскай губ. (цяпер Ровенская вобл., Украіна), адначасова выкладаў у царкоўна-прыходскай школе, быў членам благачыннага савета цэркваў 3-й акругі Пінскага пав. З 1904 настаяцель Петра-Паўлаўскага храма ў роднай вёсцы, дзе раней служыў яго бацька, настаўнік Азеранскай царкоўна-прыходскай школы. Быў жанаты, гадаваў дачок Марыю (н. ў 1899), Ірыну (1902), Ніну (1903?), сына Уладзіміра (1896). Узнагароджаны скуф’ёй (1907). Арыштаваны 18.11.1937. Асуджаны 2.12.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа С. № 22318-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НГАБ, ф. 136, в. 1, с. 41145; ф. 2786, в. 1, с. 67; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў?іерэя (1854). Да 1904 служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Возера. У 1882 выбраны дэлегатам ад 3-й акругі Мінскага пав. на епархіяльны і настаўніцкі (вучылішчны) з’езды. Узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй (да 1887), камілаўкай, ордэнам Святой Анны 3-й ступені (да 1901).

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"