Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » САФОНАЎ (САФОНОВ) Аляксандр Карпавіч 

САФОНАЎ (САФОНОВ) Аляксандр Карпавіч

[1888, в. Радомль Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Радомля Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?). Служыў ва Успенскай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 5.2.1930. Асуджаны 10.4.1930 з шэрагам інш. святароў Магілёўскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1989 Магілёўскай абл. пракуратурай. Асабовая справа С. № 10412-сн захоўваецца ў  архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Таксама рэпрэсаваны брат С. селянін-аднаасобнік Сафонаў Пётр Карпавіч (н. ў 1891). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.7.1992 Магілёўскім абл. выканкамам.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"