Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » САРАКАЛЕТАЎ (СОРОКОЛЕТОВ) Міхаіл Васілевіч 

САРАКАЛЕТАЎ (СОРОКОЛЕТОВ) Міхаіл Васілевіч

[1868, мяст. Уваравічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, брат Канстанціна Васілевіча Саракалетава* . Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Пакроўскім храме в. Кляпіна Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кармянскі р-н Гомельскай вобл. З 1912 настаяцель Уваскрасенскай царквы в. Зубрэвічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 19.2.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Леанідам Кліндуховым, Пятром Мамыкам, Дзімітрыем Розавым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа С. № 20988-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


* Скончыў духоўную семінарыю. У 1900—10-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы ў мяст. Уваравічы.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"