Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » САМІНІЧ (СОМИНИЧ) Васілій Іванавіч 

САМІНІЧ (СОМИНИЧ) Васілій Іванавіч

[1894, мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Уваскрасенскай царквы в. Жданавічы, цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 9.2.1930. Асуджаны 22.3.1930 з актыўнымі прыхаджанамі Мікалаем Біруковым, Мікалаем і Сцяпанам Бурдзілоўскімі (Будзілоўскімі), Пятром Вайтовым, Пятром Казловым, Іванам Калтыгіным, Раманам Лукашовым, Адамам і Сцяпанам Нядзвецкімі, Емяльянам Плаксіным, Цімафеем і Мікалаем Рыжанковымі, Міхасём Храмцовым, Нікіфарам Юр’евым асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны, хутчэй за ўсё, у адзін з Паўночных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.7.1964 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа С. і інш. № 8858 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДУЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"