Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РОЗАЎ (РОЗОВ) Дзімітрый Ціханавіч 

РОЗАЎ (РОЗОВ) Дзімітрый Ціханавіч

[1872, мяст. Сухары Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскі р-н — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў гарадское вучылішча. Служыў дыяканам-псаломшчыкам у Аршанскім Уваскрасенскім саборы. 28.12.1906 пераведзены ў Магілёўскі Успенскі храм. З 1908 другі святар Успенскай царквы ў мяст. Краснаполле Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. З 1911 настаяцель Петра-Паўлаўскага храма в. Калодніца (тагачасны паштовы адрас: ст. Чарэя) Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 8.3.1930 у в.  Вялікія Салаўі Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Леанідам Кліндуховым, Пятром Мамыкам, Міхаілам Саракалетавым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa высылкі (тэрмін не ўказаны). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"