Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РЖАВУЦКІ (РЖАВУЦКИЙ) Аляксій Сцяпанавіч
Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, верагодна, брат Пятра Ржавускага. Скончыў духоўную семінарыю. З 1908 настаяцель Пакроўскай царквы в. Карма (тагачасны паштовы адрас: ст. Агародня-Гомельская) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл., благачынны 3-й акругі Гомельскага пав. Рэпрэсаваны ў 1929. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 896, в. 1, с. 43, л. 40.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.