Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РАЧКО Мікалай Іванавіч 

РАЧКО Мікалай Іванавіч

[1885, хут. Новы Двор Гродзенскай губ. — ?]. Скончыў 3-класнае рэальнае вучылішча ў Навагрудку (1907), псаломшчыцка-пастырскія курсы пры Яблачынскім Свята-Ануфрыеўскім манастыры (1938). 15.7.1941 мітрапалітам Беларускім Панцеляіманам (Ражноўскім) у Жыровіцкім Успенскім манастыры рукапаложаны ў дыякана, 18.7.1941 — у іерэя і прызначаны ў Крыжаўздзвіжанскую царкву в. Войневічы, цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. З 24.12.1946 без месца. З 19.3.1947 другі святар Раства-Багародзіцкага храма ў Міжэвічах, цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. Арыштаваны 9.8.1947. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"