Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РАМАНКЕВІЧ (РОМАНКЕВИЧ) Сцяфан Дзмітрыевіч 

РАМАНКЕВІЧ (РОМАНКЕВИЧ) Сцяфан Дзмітрыевіч

[1881, Магілёўская губ. — ?], протаіерэй. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Георгіеўскай царкве в. Мардашавічы (тагачасны паштовы адрас: мяст. Дуброўна) Новатухінскай вол. Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Мардахі (?) Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. У 1923 з міранінам Каяшкевічам паехаў у Маскву да патрыярха Ціхана (Бялавіна) для высвятлення ўмоў вяртання ў кананічную царкву. Удзельнічаў у складанні пакаяльнага прашэння ад імя ўсіх гамяльчан. Арыштаваны 16.8.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.8.1930 да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.10.1989.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"