Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РАВІНСКІ (РОВИНСКИЙ) Канстанцін Іпалітавіч
[4(16).6.1862, с. Спаса-Руцкае Духаўшчынскага пав. Смаленскай губ., цяпер Расія — 1942 ці 1943], краязнавец, мемуарыст, святар. Беларус. З дваранскай сям’і. Скончыў Пецярбургскі ун-т са ступенню кандыдата юрыдычнага права (1886). Служыў у арміі, атрымаў чын унтэр-афіцэра (1887). З 1888 служыў у акруговым судзе ў Санкт-Пецярбургу, потым падатковым інспектарам і ў земскіх установах у Сычаўскім пав. Смаленскай губ. З 1906 рэвізор Міністэрства фінансаў. З 1910 кіраваў Курляндскай, з 1915 — Тульскай, потым — Арлоўскай казённымі палатамі. У 1918 памочнік рэвізора Арлоўскай кантрольнай палаты. З 1919 рахункавод Іверскай абшчыны сясцёр міласэрнасці ў Маскве. Рукапаложаны ў іерэя Іверскай царквы (1921). Пасля закрыцця храма перайшоў у Мікалаеўскую царкву ў Кленіках (Масква). Узнагароджаны санам протаіерэя. Арыштаваны 29.10.1929. Асуджаны 20.11.1929 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Высланы ва Уладзімір. Рэабілітаваны 28.2.1991. Як гісторык-краязнавец дэбютаваў у 1887 у «Смоленском вестнике» артыкулам пра апошні перыяд Смаленскага княства. Ініцыятар адкрыцця ў Смаленску вучонай архіўнай камісіі і таварыства вывучэння Смаленскага краю. У 1890 надрукаваў у «Смоленском вестнике» бел. паэму «Энеіда навыварат» і паведаміў звесткі пра аўтара — свайго дзеда В.П.Равінскага.
Тв.: Беседы старого священника. СПб., 1995.
Кр.: www.kuz.pstbi.ccas.ru; ЭГБ, т. 6—1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.