Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПЯТРУЛІН (ПЕТРУЛИН) Іларыён Ермалаевіч 

ПЯТРУЛІН (ПЕТРУЛИН) Іларыён Ермалаевіч

[1880, в. Палошкава Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. У пачатку 1900-х г. выкладаў у 2-класнай прыходскай школе пры Пакроўскай царкве в. Пачынічы Клімавіцкага пав. (тагачасны паштовы адрас: ст. Пятровічы), цяпер Смаленская вобл., Расія. 20.9.1906 вытрымаў экзамен на дыякана і прызначаны ва Успенскі храм мяст. Астроўна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. З 1911 настаяцель Георгіеўскай царквы в. Буй Сенненскага пав., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 8.3.1928. Асуджаны 8.6.1928 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Нарымскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.6.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. № 22086-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"