Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПЯТРОЎСКІ (ПЕТРОВСКИЙ) Захар Сямёнавіч
[1865 — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. З 1909 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Старая Рудня Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. У 1930 асуджаны як кулак да высылкі з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 739, воп. 1, с. 596, л. 27.
[From the book: vol. II, p. 190]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.